?

Log in

he or she - Cidizarre

Jul. 11th, 2011

08:13 pm - he or she

Previous Entry Share Next Entry

Яна выйшла ў сад, са сваім белым букам, і сядзела з ім на арэлях, пагойдваючыся, паглыбленая ў свае думкі і свой занятак. Яна не заўважыла, як падыйшоў я, наблізіўся да яе, дакрануўся да яе шчакі.
Упершыню мы выбраліся на фазэнду гэтым летам. Я спытаў, ці жадае яна з намі, і яна пагадзілася. Мы абодва ўзялі вольны дзень на працы, хоць яна і абяцала, што будзе дарабляць нешта дарогай, ну й у мяне, калі мы не будзем ёй перашкаджаць. А я быў проста рады, што мы будзем не адны, што з намі будзе і яна, - хацелася даведацца пра яе больш, усё-ткі працуем разам. З ёй наогул было вельмі проста. А пятніца - зусім не той дзень, каб цалкам прысвячаць яго працы. У рэшце рэшт, можам сабе дазволіць.
Выбраліся пасля абеду, і, калі сонца пачало хіліцца да гарызонту,  адпаведны настрой быў створаны і адшліфаваны некалькімі келіхамі сухога віна. Я згатаваў вячэру ў сярэдняморскім стылі - паста з мідыямі, дарэчы, не так проста адшукаць годныя мідыі ў нас, зараз, пад час крызісу -  аднак чаго не зробіш дзеля таго, каб вечар удаўся. Можна трокі і патраціцца. А потым мы з сябрамі слухалі сучасныя пласцінкі з праверанай савецкай магнітолы, нехта выправіўся купацца, а яна аддалілася ад нас, каб узяцца за нязробленае, - так ці інакш, мне здаецца, яна адчувала сябе шчаслівай у той момант, у садзе, сярод дрэваў і кветак, і тут падышоў я...