Sonic Rush ([info]cidizmund) wrote,
@ 2008-09-06 01:37:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
3. Маланка-аркестр
3.Маланкі малявалі няроўныя ромбы на сьценах і столі; здавалася, пахла сьвежай вадой і новым жыцьцём, хоць насамрэч пад'езд быў герметычна закаркаваны. Прыступка за прыступкай, яна ўзносіла радасьць і гонар свой на працягнутых руках; ліст. На гэты раз ён ёй ня сьніўся. Навальніца вуркатала задаволенай коткай. Ад суседскіх дзвярэй пахла не вільгацьцю - вячэрай, што насамрэч ужо спала ў цёплых страўніках, але памяць пра яе жыла, нязьмененая, найлепшая. Вочы Сварны зіхацелі ў цемры. Самае страшнае, што магло зь ёй адбыццца і калісьці адбывалася ледзь не штодзённа, - самотнае вяртаньне ў пустую чужую кватэру, паўз ваўчкі ў чужых дзьвярох - гэтым разам мінула, яшчэ не пачаўшыся. Зараз яна не была адна. Ніхто б не паверыў, але яна ўсё-ткі здолела дажыць да таго часу, калі й ня верыць ужо не было каму.
Спыніўшыся перад уласнымі дзвярыма, яна прысела на кукішкі і падсунула ліст праз шчыліну, бо менавіта такім чынам яна марыла яго атрымаць. І за тым, прытуліўшыся да сцяны, лашчылася да яе шчакой, асьцярожна цалавала - хоць і ня быў, але на месцы сьцяны мог быць, быў магчымы нехта іншы.



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…